Напішы ліст Змітру Бандарэнку!
Аргкамітэт па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” заклікае сябраў і прыхільнікаў БХД, а таксама ўсіх неабыякавых людзей напісаць ліст каардынатару “Эўрапейскай Беларусі”, даверанай асобе экс-кандыдата Андрэя Саньнікава Зьмітру Бандарэнку.
Змітра Бандарэнку вінавацілі паводле ч.1 арт.342 Крымінальнага кодэкса Беларусі (“Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушалі грамадскі парадак і былі спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады або пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў або арганізацый, або актыўны ўдзел у такіх дзеяннях “). Яго засудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі.
Адрэса для ліставання: 220050, г. Менск, Галоўпаштамт, а/я 8, Змітру Бандарэнку Яўгенавічу