Прадстаўнікі БХД удзельнічаюць у Менску ў акцыі “Стоп-бензін 4” (Відэа)

07 чэрвеня 2011 21:43  |  Грамадства

У Менску 7 чэрвеня праходзіць акцыя “Стоп-бензін-4”, выкліканая чарговым і рэзкім падаражэннем коштаў на бензін. Акцыя пачалася прыкладна а 19-й гадзіне і цягнулася больш за 2 гадзіны. У акцыі сярод іншых удзельнічаюць прадстаўнікі аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”.

 

“Людзі павольна рухаліся, некаторыя ўключалі аварыйныя сігналы, адчынялі капоты ці даставалі каністры. Людзі на ходніках актыўна падтрымлівалі мітынгоўцаў. У раёне Кастрычніцкай плошчы я чуў, як пешаходы крычалі “Стоп-бензін!”. Калі АМАП ці ДАІ распачыналі якіясьці дзеяньні, то пачыналі так сігналіць, такі быў гармідар, што нічога не было чуваць. Калі ДАІ не перакрыла праспект, машын было б яшчэ больш. А так плыня машынаў стаяла ад Галоўпаштамту да Плошчы Перамогі і далей. Па тым, наколькі магло хапіць вока, то былі сотні машын”, – адзначыў удзельнік акцыі, сябар аргкамітэту БХД Вадзім Кабанчук.

 

 

Болей навін