Гомельскаму беларусу не выдаюць правы на беларускай мове
“Я звярнуўся да кіраўніка абаснога ДАІ: “Што мне цяпер рабіць, як мне кіраваць машынай, пакуль вам падвязуць бланкі?”, а ён мне адказаў: “Што хочаце, тое і рабіце”. І ўсё”, – паведаміў актывіст.
“З гэтай нагоды я склаў адпаведную пісьмовую заяву, але ў дзяжурнай частцы нават ня хочуць яе рэгістраваць, паколькі яна на беларускай мове. Я дагэтуль не ведаю, ці зарэгістравалі яе ці не”, – адзначыў Васіль Такарэнка.
Дадзены выпадак не першы ў дачыненні да актывіста. З дыскрымінацыяй па моўнай прыкмеце ён ужо сутыкаўся ў ваенкамаце пры спробе забраць ваенны білет і ў калоніі, куды быў сасланы па палітычных матывах.