Інтэрнаўты збіраюць грошы аштрафаваным за “Стоп-бензін”

09 чэрвеня 2011 17:04  |  Навіны

Прадстаўнікі інтэрнэт-суполкі “Стоп-бензін” у сацыяльнай сетцы “Вконтакте” праводзяць збор сродкаў  на карысьць аштрафаных за аўторкавую акцыю кіроўцаў. Як паведаміў лідэр грамадскай кампаніі “За аўто” Арцём Шаркоў, ужо сабраная амаль поўная сума штрафаў.

 

– Нашыя аўтааматары перакрылі ўвесь горад, людзі стаялі пачынаючы ад Маскоўскага аўтавакзала і да плошчы Незалежнасці. Стаялі простыя грамадзяне, якія не ўдзельнічаюць не ў якіх палітычных кампаніях і кампанія не мела ніякага палітычнага кантэксту. Таму Аляксандр Рыгоравіч быў павінен пайсці на нейкія саступкі і звярнуць увагу на гэтыя праблемы, каторыя мы паднялі падчас правядзення акцыі. Мы чакалі гэтага кроку з боку адміністрацыі прэзідэнта ў першую чаргу. Для яго гэта карысна і правільна, зрабіць зараз такія крокі, заступіцца за аўтааматараў, таму, што гэта ўсё ж такі больш за два мільёна чалавек. 

 

Па словах Арцёма Шаркова, Лукашэнка быў вымушаны пайсьці на саступкі, паколькі гэта была не палітычная, але чыста эканамічная акцыя і яна аказалася надзвычай маштабнай. Пры гэтым Лукашэнка меў магчымасьць паказаць сябе ў якасці абаронцы людзей пакрыўджаных у выніку самавольства чыноўнікаў.

 

За ўдзел у акцыі пратэсту “Стоп-бензін”, падчас якой быў перакрыты праспект Незалежнасці ў Мінску, чатыры чалавекі былі аштрафаваныя агулам на 2.450.000 рублёў.

Болей навін