Зміцер Дашкевіч будзе адбываць турэмны тэрмін у Горках
“Сёння, калі я прынесла перадачу для Дзімы ў СІЗА на Валадарскага, то даведалася, што з Мінска яго перавялі ў Жодзіна”. – сказала Наста. – Хаця яшчэ напярэдадні яго на Валадарскага наведала адвакат Мар’яна Сямешка. З чым звязаны первод Дзімы з Мінска ў Жодзіна – невядома. Апошні ліст ад Дзімы, які я атрымала, быў датаваны 6 чэрвеня. Ён піша, што трымаецца мужна, ні на што не скардзіцца. У лісце ні словам ён не абмовіўся аб магчымым пераводзе ў Жодзіна. Дзіўна, што яго вывезлі ў Жодзіна ноччу, нікога, ні блізкіх, ні адваката непапярэдзіўшы…”.
Па словах Насты Палажанкі ўжо вядома, дзе Дашкевіч будзе адбываць пакаранне “Пасля таго, як будзе разгледжана касацыйная скарга на рашэнне суда Дзіму адправяць у калонію, што ў Горках”.
Нагадаем, Зміцер Дашкевіч прызнаны вінаватым у хуліганстве і прыгавораны да 2 гадоў пазбаўлення волі.