БХД падала заяўку на пікет за вызваленне палітвязняў у Менску
Сябры аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” падалі ў Менгарвыканкам заяўку на правядзенне 25 чэрвеня ў Менску ля Камароўскага рынку пікету. Мэтай пікету з’яўляецца інфармаванне грамадзянаў аб сітуацыі з палітвязнямі.
Заяўку а 13-й гадзіне падаў адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі.
“Сёння ў Беларусі палітвязняў налічваецца больш, чым калі-небудзь раней. Гэта вымагае ад нас актыўна змагацца за іх вызваленне. Ва ўмовах палітычнага і эканамічнага крызісу гэтае пытанне стаіць яшчэ больш востра. У гэтай сувязі мы павінны інфармаваць грамадзянаў аб сітуацыі з палітвязнямі”, – адзначыў Дзяніс Садоўскі.