Віцебскага актывіста БХД пазбаўляюць бізнэсу
“Так, у апошні час праз валютны крызхіс узнікалі праблемы з выплатай арэнднай платы. Але пратэрміноўкі складалі максімум 3-5 дзён, ды і ніякіх прэтэнзій ад яго не паступала. У прыватнай размове ён прамовіўся, што прычына спынення дамовы не эканамічная. Ён узгадаў майго бацьку, які пасля выбарчай кампаніі 2006 году знаходзіцца за мяжой, і сказаў, што папрасілі, каб нас тут не было. Ён сказаў, што, калі б мы не ўлазілі, было б усё добра”, – адзначыў актывіст.
“Паводле яго словаў, ён ужо дамовіўся, што з 1 ліпеня памяшканне арэндуе іншае асоба. Але ён не папярэджваў мяне за месяц, як таго патрабуе заканадаўства, аб скасаванні дамовы. Галоўная праблема ў тым, што шмат людзей ужо замовілі нумары ў хостэлы і пералічылі за гэта грошы”, – паведаміў Уладзімір Рамановіч.
“Пасля выбараў у мясцовыя саветы ў 2010 годзе, я не займаўся актыўнай грамадскай дзейнасцю. Хіба што на прэзідэнцкіх выбарах быў незалежным назіральнікам. Напрыканцы 2010 году я адчыніў хостэл. Праблемы пачаліся пасля таго, як я пачаў удзельнічаць у змаганні за стварэнне роварных дарожак у Віцебску і пасля таго, як мяне наведалі Віталь Рымашэўскі і Павел Севярынец”, – адзначыў сябар БХД.