Прайшоў з’езд Гарадзенскай абласной арганізацыі БХД

11 чэрвеня 2011 23:55  |  Галоўныя навіны

У Гарадзенскай вобласці 11 чэрвеня адбыўся з’езд абласной арганізацыі аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”. Яго ўдзельнікі абмеркавалі бягучую сітуацыю ў краіне, а таксама прапановы па далейшай дзейнасці.

Так, абмярковаўліся пытанні збору подпісаў за вызаленне палітвязняў, за правядзенне новых свабодных выбараў, а таксама пытанні арганізацыі пікетаў, правядзення рэгіянальных сустрэчаў, працягу акцый за у абарону жыцця і сямейных каштоўнасцяў, аднаўленьне актыўнай дзейнасці ў вобласці Рады народных дэпутатаў.

Апроч таго, удзельнікі з’езду абралі кіраўніцтва абласной арганізацыі. Абласным каардынатарам аргкамітэту БХД па Гарадзенскай вобласьці быў пераабраны Мікалай Баўсюк, ягонымі намесьнікамі – Зміцер Кухлей з Мастоў і Іван Бедка са Слоніма.

Болей навін