Садоўскі пра страйк у Брузгах: людзі вымушаныя ісці на незвыклыя для іх меры
“Прыкладам для ўдзельнікаў страйку ў Брузгах сталі аўтакіроўцы, які мітынгавалі супраць падвышэння коштаў на бензін. І гэты прыклад, пакажа шмат каму накірунак для дзейнасці. Калі ўлада не зменіць дзяржаўную палітыку, асабліва ў галіне эканомікі, падобныя акцыі паўторацца яшчэ шмат дзе, бо людзі будуць выходзіць, каб купіць хлебу для сваёй сям’і. Сёння Беларусі патрэбныя эканамічныя рэформы, якія немагчыма правесці без знешніх датацый. Калі ўлада хоча атрымаць крэдыт ад МВФ, яна абавязана праводзіць і палітычныя рэформы. Таму будзем спадзявацца, што ўлады іх правядуць, і, перадусім пачнуць з вызвалення палітвязняў”, – заявіў Дзяніс Садоўскі.
“Аргкамітэт БХД заўсёды падтрымлівае намаганні людзей, скіраваныя на адстойванне сваіх правоў і інтарэсаў”, – падкрэсліў адказны сакратар.
Страйк, які адбыўся 12 чэрвеня на памежным пераходзе Брузгі, быў выкліканы абмежаваннямі, якія ўвялі ўлады на вываз прадукцыі за межы Беларусі.