Уладзімер Яроменак: “Мо пачуе Бог маю малітву”
Прадстаўляем вашай увазе новы верш палітычна зьняволенага сябра БХД і маладафронтаўца Уладзімера Яроменка.
Незаўважна пралятаюць дні
Пакідаюць смутак на душы.
Раптам узгадаю аб зямлі,
Дзе жыцьцё мне Госпад падарыў.
Памятаю, як яшчэ дзіцём
Лётаў па заўгольлі цэлы дзень.
Ну а зараз быццам бы праклён –
Сярод сьценаў я схаваны ад людзей,
Ад машын, ад сьвету, ад жыцьця…
Я зьняволены, ня зьведаўшы свабоды…
Пэўна, доля ўжо такая ёсьць мая
Марна існаваць так год за годам…
Быццам каласок сярод быльля,
Паміраючы, я змушаны глядзець,
Як пакутуе дзядоў маіх зямля,
Чуць бездапаможны енк людзей…
Застаецца мне маліцца і чакаць…
Мо пачуе Бог маю малітву
І спазнае шчасьце родны край,
Перад тым, як я зямлю пакіну…
05.06.2011
Уладзімер Яроменак
вул. Валадарскага, 2 Сіза №1,
220050 г. Менск