Касацыйную скаргу Паўла Севярынца разгледзяць 21 чэрвеня а 10-й
Разгляд касацыйнай скаргі сустаршыні аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Паўла Севярынца адбудзецца ў аўторак 21 чэрвеня а 10-й гадзіне ў менскім гарадскім судзе, што знаходзіцца па адрасе Дуніна-Марцінкевіча,1.
“тэарэтычна магчымасць адмены або змяншэння існуючага прысуду існуе, але сумнеўна, што ўлады на гэта пойдуць”, – адзначыў Павал Севярынец.
Нагадаем, што 16 траўня суддзя Заводскага раёну Жана Брысіна асудзіла Паўла Севярынца на тры гады “хіміі” за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту 19 снежня 2010 году.