Прадстаўнікі БХД узялі ўдзел у акцыі пратэсту на пераходзе “Варшаўскі мост” (фота)

14 чэрвеня 2011 12:00  |  БХД

Каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” па Берасцейскай вобласці Зміцер Шурхай узяў удзел у пратэсце берасцейцаў на памежным пераходзе “Варшаўскі мост”, які быў выкліканы тым, што ўлады абмежавалі магчымасць вывозіць некаторыя тавары з Беларусі , а таксама колькасць разоў выезду за мяжу.

 

У акцыі ўзяло ўдзел каля 150 чалавек, за якімі назіралі вельмі шмат міліцыянтаў і людзей у цывільным. “Я не езджу часта за мяжу, таму на маё жыццё гэтае абмежаванне не паўплывала. Але я прыйшоў, каб падтрымць людзей, якітя згубілі магчымасць карміць сваю сям’ю. Сітуацыя ў краіне вельмі складаная, шмат беспрацоўных, і, каб неяк зарабіць, людзі былі вымушаня штосьці вывозіць за мяжу, штосьці адтуль прывозіць. Магчыма, гэта не зусім добра для краіны, але людзі павінны нешта есці”, – адзначыў Зміцер Шурхай.

 

“Да нас падыйшлі прадстаўнікі памежнай і мытнай службаў, міліцыі. Але ніякіх канкрэтных, адэкватных і абгрунтаваных адказаў ад іх мы не пачулі. Напрыклад, мы ім паказвалі Канстытуцыю, якая дазваляе свабодны ўезд і выезд грамадзянаў краіны, і яны нічога не маглі сказаць, толькі прапаноўвалі карыстацца летакамі ці цягнікамі, але не аўтамабілямі. Людзі запатрабавалі, каб прыехаў губернатар Сумар. Прыехаўшы, ён папрасіў даць яму два дні, каб разабрацца з сітуацыяй. Паверыўшы яму, людзі разышліся”, – паведаміў абласны кааардынатар БХД.

 

“Для першага разу акцыя прайшла вельмі нармалёва, а там будзе бачна. Калі гэты “тупы” закон не адменяць, людзі будуць выходзіць на вуліцы, бо ім трэба за нешта жыць. БХД сочыць за сітуацыяй. Мы будзем і надалей падтрымліваць грамадзянаў у абароне сваіх правоў”, – падкрэсліў Зміцер Шурхай.

 

 

Прадстаўнікі БХД узялі ўдзел у акцыі пратэсту на пераходзе "Варшаўскі мост" (фота)

Прадстаўнікі БХД узялі ўдзел у акцыі пратэсту на пераходзе "Варшаўскі мост" (фота)

 

Фота “Еўрарадыё”

Болей навін