На Гарадзеншчыне пераследуюць удзельнікаў страйку на пераходзе “Брузгі”

14 чэрвеня 2011 16:50  |  Палітыка

У Гарадзенскай вобласці другі дзень запар улада працягвае аказваць ціск на ўдзельнікаў страйку на памежным пераходзе “Брузгі”, якія 12 чэрвеня выступалі супраць уведзеных уладай абмежаванняў на правоз прадукцыі і колькасць выездаў з краіны.

 

“Шмат людзей выклікаюць у міліцыю. Перадусім тых, хто бы заўважаны на аператыўных здымках. У дачыненні іх складаюцца пратаколы паводле арт. 23.34 КаАП. Суд над імі адбудзецца ў Гарадзенскім судзе ў чацвер, 16 чэрвеня, а 9-й гадзіне”, – адзначыў сябар аргкамітэту БХД Андрэй Кавальчук.

 

Нагадаем, што суд ужо асудзіў да штрафаў у памеры прыкладна 2,5 мільёнаў рублёў 15 чалавек, схопленых непасрэдна падчас разгону страйку.

Болей навін