Напярэдадні “Славянскага базару” ўлада закручвае гайкі ў Віцебску (відэа)

14 чэрвеня 2011 17:02  |  Палітыка

Віцебскі актывіст аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Ўладзімір Рамановіч атрымаў афіцыйны ліст аб тым, што да 10 ліпеня ён павінен пакінуць памяшканні, якія ён арандуе пад хостэл “Джаз”. Праблема заключаецца ў тым, што 8-14 ліпеня ў Віцебску пройдззе фестываль мастацтваў “Славянскі базар”, удзельнікі і гледачы якога загадзя замовілі нумары ў хостэле.

 

“Не хацелася б, каб выселілі напярэдадні “Славянскага базару”. Шмат людзей ужо замовілі нумары. У Віцебску апроч нас няма хостэлаў. Але яго (уладальніка памяшканняў Сяргея Слюсара – Прэсавая служба БХД) гэта не цікавіць”, – адзначыў Уладзімір Рамановіч.

 

“Так, у апошні час праз валютны крызхіс узнікалі праблемы з выплатай арэнднай платы. Але пратэрміноўкі складалі максімум 3-5 дзён, ды і ніякіх прэтэнзій ад яго не паступала. У прыватнай размове ён прамовіўся, што прычына спынення дамовы не эканамічная. Ён узгадаў майго бацьку, які пасля выбарчай кампаніі 2006 году знаходзіцца за мяжой, і сказаў, што папрасілі, каб нас тут не было. Ён сказаў, што, калі б мы не ўлазілі, было б усё добра”, – адзначыў актывіст. 

 

 

Болей навін