Як дамагчыся зьмены ўлады негвалтоўным чынам: прыклад Гандзі

16 чэрвеня 2011 16:32  |  Галоўныя навіны

На сустрэчы менскага аркамітэту БХД у чацьвер 16 чэрвеня  адбудзецца заканчэньне паказа мастацкага фільма “Гандзі”, прысьвечанага жыцьцю Махатмы Гандзі, лідэра і ідэолога руху негвалтоўнага супраціву ў Індыі. Пасьля паказу пройдзе абмеркаваньне фільма ў кантэксьце сітуацыі ў Беларусі разам з сустаршынём БХД, экс-кандыдатам у прэзідэнты Віталём Рымашэўскім. Пачатак у 18-30. Шчыра запрашаем!

 

«Га́нди» (англ. Gandhi) — біяграфічны мастацкі фільм 1982 года, зьняты Рычардам Атэнбора, прысьвечаны жыцьцю духоўнага лідэра індыйскага народу Махандаса Гандзі, якога індыйцы называлі Махатмай, што азначае «Вялікая душа». Гандзі зьяўляецца ідэологам руху негвалтоўнага супраціву супраць брытанскага каланіяльнага панаваньня ў Індыі ў першай палове XX стагодзьдзя, які падараваў Індыі свабоду. У галоўнай ролі вядомы брытанскі актор сэр Бэн Кінгслі (сапраўднае імя Крышна Пандзіт Бханджы). Карціна атрымала мноства прэміяў, у тым ліку 8 “Оскараў”, уключна з ўзнагародай за “Лепшы фільм”, 5 “Залатых глобусаў” і 5 прэміяў Брытанскай акадэміі кіно і тэлебачаньня.

Мэтай гэтага паказу ёсьць абмеркаваньне магчымасьці ўжываньня метадаў руху негвалтоўнага супраціву, запачаткаванага Гандзі, для змаганьня за свабоду ў сёньняшняй Беларусі.  

 

Прагляды фільмаў па чацьвяргах праводзяцца ў межах акцыі абароны сядзібы БНФ. 

Па пытаньні ўдзелу ў сустрэчах і паказе фільмаў, а таксама далучэньня да менскай суполкі аргкамітэту БХД  можна кантактаваць па тэл. 8-033-66-10-385 (Ірына).

Болей навін