Прадстаўнікі БХД узялі ўдзел у акцыі пратэсту ў Менску (фота, відэа)
Некалькі дзясяткаў прадстаўнікоў аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” ўключна з кіраўніком Моладзі БХД Любоўю Каменевай 15 чэрвеня ўзялі ўдзел у акцыі маўклівага пратэсту ў Менску, якая была зарганізавана праз сацыяльныя сеткі.
Яшчэ задоўга да пачатку акцыі супрацоўнікі міліцыі і спецназу перакрылі Кастрычнкую плошчу і плошчы Свабоды, дзе меліся сабрацца пратэстоўцы, былі адмененыя прыпынкі метро на станцыях Кастрычніцкая і Купалаўская.
Людзі пачалі збірацца прыкладна а 18:30. У выніку таго, што Кастрычніцкая плошча была перакрытая, яны сабраліся ў двух месцах: ля рэстарацыі McDonalds і ля скверу Янкі Купалы. Агулам у акцыі ўзялі ўдзел каля тысячычалавек. Прыкладна а 19:40 людзей пачалі адцясняць з прасппекту Незалежнасці міліцыянты, за якімі ішлі спецназаўцы, што зачышчалі вуліцу.
“Я чула, што затрымалі двух чалавек. Таксама я бачыла, як у хлопца, які фатаграфаваў, міліцыянты забралі фотаапарат і нешта ў ім рабілі, пэўна выдалялі фотаздымкі, а затым аддалі яго назад”, – адзначыла Любоў Каменева.