У Берасці вызвалілі Змітра Шурхая

15 чэрвеня 2011 21:39  |  Палітыка

У Берасці з міліцыі каля 21-й гадзіны адпусцілі абласнога каардынатара аргкамітэту БХД Змітра Шурхая, які меўся ўзяць удзел у акцыі маўклівага пратэсту, арганізаванай праз сацыяльныя сеткі. “Мяне затрымалі амаль адразу, як я ступіў на плошчу. Да мяне падышлі амапаўцы і чалавек у цывільным, які загадаў ім завесці мяне ў аўтазак для высвятлення асобы”, – адзначыў палітык.

 

“Мяне затрымалі самым першым, бо, пэўна, баяліся майго актыўнага ўдзелу на плошчы. Апроч мяне затрымалі яшчэ двух сябраў БХД – Яўгена Скрабца і Арцёма Палашаніна, а таксама мясцовых дэмакратычных актывістаў і простых мінакоў – агулам 10 чалавек. Нас завезлі ў Ленінскі РАУС, дзе “высветлілі” асобы. Тыя, хто не праходзіў дактыласкапію, прайшоў яе. Пасля гэтага нас вызвалілі. Мы развіталіся роўна на тыдзень”, – сказаў Зміцер Шурхай.

 

“Я лічу сваё затрыманне неабгрунтаваным, але ў цэлым акцыя ўдалася. Яна, як і планавалася, скончылася пляскатам у далоні і грукатам нагамі. Для Берасця лічба ў 500 пратэстоўцаў проста выдатная. Я думаю, што яна с кожным разам будзе толькі расці ў геаметрычнай прагрэсіі”, – паведаміў актьывіст БХД.

Болей навін