У Віцебску маліліся за палітвязняў

16 чэрвеня 2011 23:42  |  Галоўныя навіны

У Віцебску 16 чэрвеня ўпершыню маліліся за палітвязняў. Малітоўная акцыя прайшла ля крыжу Еўфрасінні Полацкай на Успенскай гары. У ёй узялі ўдзел каля 15-і чалавек, паведаміла абласны каардынатар аргкамітэту БХД Таццяна Севярынец.

 

Удзельнікі акцыі прачыталі “Ойча наш”, праспявалі гімн “Магутны Божа”, грымнуўшы на развітанне “Жыве Беларусь!”.

 

За вернікамі пільна сачылі міліцыянты і людзі ў цывільным, але ніякіх затрыманняў не было. Удзельнікам акцыі перашкодзіў толькі дождж.

Болей навін