Прайшла менская сустрэча БХД (фота)

17 чэрвеня 2011 00:01  |  БХД

16 чэрвеня на сустрэчы менскага аркамітэту БХД пасля прагляду фільма, прысвечанага жыццю Махатмы Гандзі, лідэра і ідэолага руху негвалтоўнага супраціву ў Індыі, адбылося абмеркаване сродкаў змагання з несправядлівасцю ў кантэксце сітуацыі ў Беларусі. У абмеркаванні ўзяў удзел таксама сустаршыня БХД, экс-кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі.

 

У прыватнасці, удзельнікі сустрэчы абмяркоўвалі прымяняльнасць сродкаў супраціву, прапанаваныя Гандзі, у беларускіх умовах. Яны таксама ўзгадалі акцыю маўклівага супраціву, што адбылася за дзеньда таго па ўсёй Беларусі. Апроч таго, абмяркоўваліся сродкі, якімі мусяць змагацца хрысціяне.

 

Затым актывісты БХД абмеркавалі планы дзейнасці, агучаныя на прэс-канферэнцыі 14 чэрвеня, ды размеркавалі паміж сабой абавязкі.

 

Нагадаем, што на прэсавай канферэнцыі быў агучаны наступны план дзеянняў ва ўсіх рэгіёнах Беларусі плануецца:

—  распаўсюд інфармацыі пра прычыны эканамічнага крызісу, вынікі выбараў і вынікі судовых працэсаў у сувязі са справай 19 снежня 2010 года ў Мінску;

— правядзенне на працягу бліжэйшага месяцу 100 пікетаў, іншых акцый ва ўсіх рэгіёнах Беларусі ў падтрымку палітвязняў і патрабавання аб правядзенні свабодных выбараў;

— збор подпісаў пад патрабаваннем неадкладнага вызвалення палітычных вязняў;

—  падтрымка міжнароднай кампанія салідарнасці. Мы будзем дамагацца  куратарства дэпутатаў парламентаў дэмакратычны краін свету над усімі без выключэння палітвязнямі;

— падтрымка палітвязняў і кантроль за выкананнем міжнародных нормаў па ўмовах утрымання зняволеных.

–          мерапрыемствы, што плануюцца разам з цэрквамі і грамадскімі арганізацыямі правесці ў абарону жыцця:

–              пікеты,

–              распаўсюд інфармацыйных матэрыялаў,

–              правядзенне семінараў і гэтак далей.

–          дзейнасць у абарону свабоды сумлення – працяг кампаніі па зборы подпісаў за адмену артыкулу 193 Крымінальнага кодэксу аб дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

 

Прайшла менская сустрэча БХД (фота)

Прайшла менская сустрэча БХД (фота)

Болей навін