Прысуды Дашкевічу й Лобаву пакінулі бяз зьменаў

17 чэрвеня 2011 15:25  |  Навіны

Прысуд у дачыненні маладафронтаўцаў Змітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава пакінутыя без зменаў. Скаргі адвакатаў – незадаволеныя.

 

Судовая калегія паўторна разглядала справу зняволеных актывістаў, якіх асудзілі за нібыта напад на невядомых. Тыя пазней аказаліся раней судзімымі былымі міліцыянтамі. З Мінска – наш карэспандэнт:

 

– Судовай калегіі, каб выслухаць абодвух адвакатаў, спатрэбілася ўсяго дзесяць хвілінаў і яшчэ некалькі дзясяткаў, каб прыняць рашэнне. Паводле судовай калегіі, Зміцер Дашкевіч два, а Эдуард Лобаў бліжэйшыя чатыры гады правядуць за кратамі. Зміцер Дашкевіч будзе накіраваны ў папраўчую калонію ў Горках, а Эдуард Лобаў – ужо адбывае пакаранне ў Івацэвічах. Як распавяла пасля агалошвання прысуду маці Эдуарда Лобава, падчас знаходжання яе сына за кратамі, ён моцна схуднеў. Тлумачыць яна гэта тым, што адміністрацыя калоніі свядома абмяжоўвала харчаванне хлопца нібыта з-за таго, што прысуд адносна яго да гэтага часу не ўступіў у сілу. Адвакатаы асуджаных прарэагавалі на сённяшняе рашэнне катэгарычнай нязгодай і маюць намер падаць чарговую скаргу – цяпер ужо ў парадку нагляду. Чакаецца, што самым бліжэйшым часам лідар Маладога фронту Зміцер Дашкевіч будзе накіраваны ў Горкі.

Болей навін