У Наваполацку затрымалі трох актывістаў БХД

19 чэрвеня 2011 18:01  |  Галоўныя навіны

У цэнтры Наваполацка 19 чэрвеня прыкладна а 17-й гадзіне затрымалі трох актывістаў аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэакратыя”, якія меліся ўзяць удзел у маршы нязгодных, прымеркаваным да паўгадавіны прэзідэнцкіх выбараў.

 

Прадстаўнікі сілавых ведамстваў затрымалі Алега Крайко, які ўзначальвае наваполацкі аргкамітэт БХД, Іллю Багданава і Андрэя Дуброўскага.

 

За дзень да гэтага быў затрыманы Яўген Канстанцінаў, прадстаўнік перадвыбарчай каманды Андрэя Саннікава.

Болей навін