Малітоўнае шэсьце жанчынаў у бел-чырвона-белым (Відэа і фота)

19 чэрвеня 2011 22:36  |  Галоўныя навіны

19 чэрвеня ў цэнтры Менску адбылося малітоўнае шэсьце жанчынаў, апранутых у бела-чырвоную вопратку. Шэсьце, прысьвечанае паўгоду жорсткага разгону мірнай акцыі пратэсту на Плошчы Незалежнасьці ў Менску, пачалося з малітвы ля касьцёла сьв. Язэпа. Затым жанчынкі, сярод якіх былі сваякі палітвязьняў, а таксама сябры аргкамітэту БХД, са сьвечкамі і бел-чырвона-белымі парасонамі прайшлі па прасьпекце Незалежнасьці да  Чырвонага касьцёла, дзе адбылася традыцыйная малітва за вызваленьне палітвязьняў і свабоду Беларусі.

Супрацоўнікі сьпецслужбаў, якія зьвярнулі на жанчынаў увагу ўжо бліжэй да канца шэсьця, не разганялі яго, а проста ішлі побач і перадавалі па рацыі справаздачу для начальства.

Каля Чырвонага касьцёла да ўдзельнікаў шэсьця далучылася яшчэ каля 2 дзясяткаў людзей. Прысутныя запалілі сьвечкі ля помніку арханёлу Міхаілу, апранулі на сябе партрэты палітвязьняў і распачалі малітву. Але яе груба перарваў намеснік начальніка менскай міліцыі палкоўнік Яўсееў, які пад пагрозай арышту загадаў зьняць партрэты палітзьняволеных. Нават довады сваякоў, якія мелі на грудзях партрэты сваіх блізкіх, не пераканалі яго. Тады ўсе прысутныя паклалі партрэты побач са сьвечкамі і працягнулі малітву. Нягледзячы на выкліканы АМАП, міліцыянты ня вырашыліся затрымліваць удзельнікаў малітоўнай акцыі ля касьцёла.

Нагадаем, ініцыятыва штодзённай малітоўнай акцыі ля Чырвонага касьцёла, якая атрымала назву “Нельга забыць”, узьнікла стыхійна 19 студзеня падчас акцыі салідарнасьці з арыштаванымі і пацярпелымі пасьля падзеяў Плошчы-2010. Кожны дзень а 20-й гадзіне тут зьбіраюцца людзі са сьвечкамі, кветкамі і партрэтамі палітвязьняў, сьпяваюць і моляцца, запальваюць зьнічкі і ставяць іх ля скульптуры арханёла Міхаіла, якая сымбалізуе перамогу дабра над злом, сьвятла над цемрай, праўды над страхам і хлусьнёй. 

Болей навін