Лідэры БХД чытаюць Быкава (Аўдыё)

20.06.2011, 09:21  |  Грамадства, Культура

19 чэрвеня - дзень народзінаў класіка беларускай літаратуры народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава. Яму споўнілася б 87 гадоў, але 8 гадоў таму 22 чэрвеня 2003 года ён пайшоў з жыцьця. Да гэтых двух датаў штодня на працягу чэрвеня палітычныя вязьні, іх родныя і блізкія чытаюць быкаўскія радкі на радыё "Свабода". На нашым сайце падаем урыўкі з Васіля Быкава, прачытаныя сустаршынямі БХД Віталём Рымашэўскім і Паўлам Севярынцам. 

 

Лідэры БХД чытаюць Быкава (Аўдыё)Віталь Рымашэўскі чытае ўрывак з інтэрвію Васіля Быкава, дадзенага ў 1995 годзе Юрасю Залоску:

 

 

Віталь Рымашэўскі -- кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 г. Асуджаны па арт. 342 ч.1 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Прысуд: два гады пазбаўленьня волі ўмоўна.

Лідэры БХД чытаюць Быкава (Аўдыё)Павал Севярынец чытае ўрывак з апавяданьня “Пайсьці і не вярнуцца”: 

 

 

Павал Севярынец  -- Сустаршыня аргкамітэту БХД. Асуджаны па арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Прысуд: тры гады абмежаваньня волі з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу.

Навіны па тэме