У Бабруйску прайшоў сход Магілёўскай абласной арганізацыі БХД
У нядзею, 19 чэрвеня, у Бабруйску прайшоў сход Магілёўскай абласной арганізацыі аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”. У сходзе бралі ўдзел каля 25 сябраў БХД.
Удзельнікі абмеркавалі бягучую сітуацыю ў краіне, прынялі план далейшай дзейнасці. На сходзе таксама пераабралі каардынатара абласнога камітэту – Таісію Кабанчук ды абралі Раду з сямі чалавек.
У бліжэйшы час у Магілёве пройдзе другая сесія сходу абласной арганізацыі БХД.