Разгляд касацыйнай скаргі Паўла Севярынца перанеслі на 19 ліпеня

20 чэрвеня 2011 16:50  |  Галоўныя навіны

Разгляд касацыйнай скаргі сустаршыні аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Паўла Севярынца перанеслі з 21 чэрвеня на 19 ліпеня. Пра гэта паведаміў сам Павел Севярынец.

 

Адначасова з касацыйнай скаргай сустаршыні БХД суд разгледзіць касацыйныя скаргі Ірыны Халіп і Сяргея Марцалева.

 

“Вельмі сумняюся, што нейкаму суддзе не хапае часу для азнаямлення са справай. Хутчэй за ўсё ва ўладаў зараз ёсць больш важныя справы, і яны вырашылі перанесці вынясенне палітычна матываванага прысуду на больш зручны для сябе час”, – адзначыў палітык.

 

Нагадаем, што 16 траўня суддзя Заводскага раёну Жана Брысіна асудзіла Паўла Севярынца на тры гады “хіміі” за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту 19 снежня 2010 году.

Болей навін