Берасьцейскі КДБ застрашвае ўдзельнікаў суполкі “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі”

21 чэрвеня 2011 12:09  |  Галоўныя навіны

Берасьцейскі аддзел КДБ застрашвае актывістаў дэмакратычных сілаў і простых грамадзян, якія ўваходзяць у суполку “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі”. Знаходзячы іх імёны ў сьпісе ўдзельнікаў, іх выклікаюць на допыты, дзе патрабуюць выйсьці з суполкі ды ня ўдзельнічаць у акцыі. Пра гэта паведаміў рэгіянальны каардынатар аргкамітэту БХД Зьміцер Шурхай.

 

Гэтак, днямі ў КДБ быў выкліканы актывіст БХД Арцём Палашанкін. Аб тым, што неўзабаве прыйдзе позва ў КДБ па тэлефоне паведамілі яшчэ адной актывістцы БХД – Кацярыне Сьлядзеўскай.

 

“За непадпарадкаваньне людзям пагражаюць праблемамі ў навучаньні, на працы, моладзі – праблемамі на працы іх бацькоў. Улады бачаць, што людзі пачалі вызваляцца ад страху, і самі пачынаюць упадаць у страх ды паніку. Гэткім чынам яны спрабуюць спыніць пратэстны рух, які набірае ўсё большую моц”, – адзначыў Зьміцер Шурхай.

Болей навін