Прадстаўнікі БХД возьмуць удзел у з’ездзе хрысціянскіх дэмакратычных партый Еўропы

22 чэрвеня 2011 15:17  |  Галоўныя навіны

Прадстаўнікі аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” 23-24 чэрвеня возьмуць удзел у з’ездзе хрысціянскіх дэмакратычных партый Еўропы, што пройдзе ў Румыніі.

 

Асноўнай тэмай з’езду будзе далейшае прасоўванне ідэй Хрысціянскай Дэмакратыі і дзейнасць хрысціянскіх дэмакратычных партый у Цэнтральнай Еўропе.

 

Таксама ўдзельнікі абмяркуюць бягучую сітуацыю ў Беларусі, пытанне вызвалення палітвязняў і іншае. Магчыма, што будзе прынята заява адносна тых працэсаў, што адбываюцца ў краіне.

Болей навін