КДБ праз СМС палохае крымінальнай адказнасьцю за ўдзел у акцыях пратэсту

22 чэрвеня 2011 16:45  |  Палітыка

Прыхільнікі “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі” з Горадні пачалі атрымліваць праз СМС папярэджаньні аб крымінальнай адказнасьці за ўдзел у акцыях пратэсту.

 

“Шаноўны! Папярэджваем аб адказнасьці паводле арт. 293 і 342 КК Рэспублікі Беларусь за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях. Не правакуйце ўлады на ўжываньне гвалту. Падумайце, ці трэба Вам гэта?”, – паведамляецца ў СМС.

 

Дадзенае СМС было дасланае з нумару: +37533 3113123

 

Нагадаем, што дадзеныя артыкулы ўжываліся ў судах над удзельнікамі мірнай акцыі пратэсту 19 сьнежня 2010 году.

Болей навін