У Берасці прэвентыўна затрымалі Змітра Шурхая

22 чэрвеня 2011 20:12  |  Палітыка

Сёння, 22 чэрвеня, у Берасці напачатку акцыі маўклівага пратэсту на плошчы Леніна быў затрыманы абласны каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Зміцер Шурхай.

 

Як і тыдзень таму яго затрымалі прэвентыўна. Змітру Шурхаю паведамілі, што ён падобны да злачынцы, які зараз знаходзіцца ў вышуыку. Цяпер палітык знаходзіцца ў аўтазаку, сувязь з палітыкам пакуль падтрымліваецца.

 

Інфармацыя пра магчымасць затрымання іншых сябраў БХД зараз удакладняецца.

Болей навін