У Мазыры затрымалі Аляксандра Кавальчука

22 чэрвеня 2011 20:58  |  Палітыка

У Мазыры 22 чэрвеня па сканчэнні акцыі маўклівага пратэсту быў затрыманы мясцовы каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Аляксандр Кавальчук.

 

“Мы прыехалі паглядзець, што адбываецца на цэнтральнай плошчы. Прыехаўшы, мы пабачылі, што ў аўтазак пазапіхвалі маладых людзей. Па сканчэнні акцыі, калі людзі амаль разышліся, на выхадзе з плошчы міліцыянты затрымалі аднаго нашага хлопца. Мы падышлі разабрацца, на якой падставе, і ў выніку затрымалі і нас”, – адзначыў палітык.

 

“Наогул затрымалі каля 22 чалавек. Нас усіх даставілі ў пастарунак, дзе ва ўсіх праверылі пашпартныя дадзеныя, узялі адбіткі пальцаў і сфатаграфавалі. Ніхто не патлумачыў, на якіх падставах нас затрымаі. Сказалі, што быў званок аб замінаванні, але ніякія сапёры на плошчу не прыязджалі”, – паведаміў Аляксандр Кавальчук. 

Болей навін