Актывісты БХД запусцілі рэгіянальны партал Рагачова

23 чэрвеня 2011 17:22  |  БХД

Рагачоўскія актывісты аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” запусцілі навіновы партал роднага гораду, які месціцца па адрасе rogachev.ucoz.org.

 

Як паведаміў каардынатар БХД у Рагачове і галоўны рэдактар сайту Дзяніс Дашкевіч, партал будзе асвятляць падзеі ў горадзе, сацыяльна-палітычныя акцыі і гэтак далей.

 

“Мы плануем, што ў будучыні на наш сайт штодня будуць заходзіць 250 жыхароў Рагачова”, – адзначыў палітык.

Болей навін