Паўлу Севярынцу другі месяц не вяртаюць пашпарт
Сустаршыні аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Паўлу Севярынцу, якога 16 траўня вызвалілі з залі суду, другі месяц не вяртаюць пашпарт. Пра гэта паведаміў сам Павал Севярынец.
З яго словаў, напачатку ён звярнуўся ў Заводскі раённы суд Менска, у якім быў асуджаны да трох гадоў “хіміі”. Адтуль яго паслалі ў КДБ, а адтуль – зноў у суд Заводскага раёну.
Толькі тады суддзя Жана Брысіна, якая выносіла прысуд, паведаміла, што пашпарт не вернцуь да разгляду касацыйнай скаргі, г.зн. да 19 ліпеня.