Штодзённая малітва за палітвязняў у Віцебску (Фота)

27 чэрвеня 2011 17:05  |  Навіны

У Віцебску ля крыжу Еўфрасінні Полацкай на Успенскай горцы амаль два тыдні, пачынаючы з 16 чэрвеня, доўжыцца штодзённая малітоўная акцыя ў падтымку палітвязьняў, ініцыяваная віцебскімі актывістамі аргкамітэту БХД. У нядзелю 26 чэрвеня да малітвы далучыліся сябры БХД зь Менску.

Кожны дзень а 20-й гадзіне каля нядаўна адрэстаўраванага кафедральнага  Успенскага сабора Віцебска зьбіраюцца неабыякавыя людзі, вернікі розных канфесіяў, каб памаліцца за вызваленьне палітвязьняў і свабоду Беларусі. Удзельнікі штодзённай малітвоўнай акцыі запальваюць сьвечкі ля Еўфрасіннеўскага крыжа, трымаюць у руках партрэты палітвязьняволеных. 

 

За малітвай зазвычай сочаць міліцыянты і супрацоўнікі сьпецслужбаў, але ніякіх інцыдэнтаў пакуль ня было.

У інтэрв’ю прэс-службе БХД абласная каардынатарка аргкамітэту Таццяна Севярынец распавяла:

 

“Штодзённая малітва мае свой чын. Кожны з прыстуных прамаўляе малітву да Бога. Затым мы ў малітоўна згадваем кожнага палітзняволенага па імені. У канцы, узяўшыся за рукі, чытаем агульнахрысьціянскую малітву “Ойча наш” і спяваем гімн “Магутны Божа”.

 

Часам людзей зьбіраецца няшмат, часам больш. Тым не менш кожны дзень адбываецца супольная экуменічная малітва за палітвязьняў і Беларусь. Падчас гэтай малітвы ў некаторых удзельнікаў нараджаюцца малітоўныя вершы.

 
Пасьля рэстаўрацыі Успенская горка – узлюбленае месца адпачынку віцяблянаў. Мінакі падыходзяць да нас, цікавяцца, а часам і далучаюцца. Я раздаю адрэсы палітвязьняў у турмах і калоніях для ліставання падтрымкі.

 

Мы ведаем, што там, дзе 2 ці 3 чалавекі сабіраюцца разам дзеля малітвы, там і Гасподзь пасярод іх.  Я хацела б, каб прыйшло разуменьне, што гэта патрэбна, бо малітва мае вялікую сілу, без Божай дапамогі мы нічога ня зробім. Каб узмацніць нашую малітву, Я запрашаю далучацца да нас усіх неабыякавых людзей.” 

 

Нагадаем, штодзённая малітоўная акцыя адбываецца таксама ў Менску ля Чырвонага касьцёла. Яна ўзьнікла стыхійна 19 студзеня падчас акцыі салідарнасьці з арыштаванымі і пацярпелымі пасьля падзеяў Плошчы-2010. Кожны дзень а 20-й гадзіне тут зьбіраюцца людзі са сьвечкамі, кветкамі і партрэтамі палітвязьняў, сьпяваюць і моляцца, запальваюць зьнічкі і ставяць іх ля скульптуры арханёла Міхаіла, якая сымбалізуе перамогу дабра над злом, сьвятла над цемрай, праўды над страхам і хлусьнёй. 

 

Штодзённая малітва за палітвязняў у Віцебску (Фота)

Штодзённая малітва за палітвязняў у Віцебску (Фота)

Штодзённая малітва за палітвязняў у Віцебску (Фота)

Штодзённая малітва за палітвязняў у Віцебску (Фота)
Штодзённая малітва за палітвязняў у Віцебску (Фота)
Штодзённая малітва за палітвязняў у Віцебску (Фота)

Болей навін