Пікет-марафон за вызваленне палітвязняў у Бабруйску
Сябры Бабруйскага аргкамітэту па стварэнні Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” падалі ў Бабруйскі гарвыканкам заяўку на правядзенне штодня на працягу месяца з 14 ліпеня па 14 жніўня пікета ў горадзе Бабруйску, каля спартыўнага комплекса “Славянка” па адрасе вул. Урыцкага, 76А. Мэтай пікету з’яўляецца інфармаванне грамадзянаў аб сітуацыі з палітвязнямі.
Заяўку сёння падала каардынытар аргкамітэту БХД па Магілёўскай вобласці Кабанчук Таісія Карпаўна.
“Мы будзем патрабаваць вызвалення ўсіх палітычных вязняў. Наш пікет будзе стаяць на працягу месяца кожны дзень. Гэта будзе такі марафон. Мы спадзяемся, што пікет будзе дазволены, і мы зможам данесці сітуацыю, якая склалася зараз у краіне да вялікай колькасці жыхароў горада Бабруйска”, – адзначыла Таісія Кабанчук.