Да Яроменка не пускаюць сьвятара

28 чэрвеня 2011 15:10  |  Навіны

Палітвязьню Уладзімеру Яроменку адміністрацыя турмы адмаўляе ў сустрэчы з сьвятаром.

 

Сябра БХД і МФ Уладзімер Яроменак ужо некалькі разоў пісаў заяву на сустрэчу зь сьвятаром. Аб гэтым юнак паведамляе ў сваіх лістах з-за кратаў. Адміністрацыя менскага СІЗА №1 заявы ігнаруе, сустрэчу не арганізоўвае й нават не абгрунтоўвае, чаму зьняволенаму нельга сустрэцца з сьвятаром.

Такое стаўленьне адміністрацыі турмы да зьняволенага выклікае вялікае непаразуменьне, бо ў СІЗА № 1 па вул. Валадарскага існуе дамова зь беларускім экзархатам на арганізацыю спатканьняў са зьняволенымі. У турме на Валадарскага існуюць адпаведныя памяшканьні для падобных сустрэчаў.

Болей навін