Гуляў на плошчы – хадзі ў міліцыю. Выклікаюць сябру БХД з Рагачова.

29 чэрвеня 2011 12:13  |  Навіны

Рагачоўская міліцыя сёньня а 14-й гадзіне выклікае мясцовага сябру аргкамітэту БХД Дзяніса Дашкевіча. Як мяркуе актывіст, выклік, хутчэй за ўсё, зьвязаны зь ягоным удзелам з маўклівай прагулцы, што адбылася ў мінулую нядзелю ў цэнтры Рагачову.

 

“Позву мне ўчора позна ўвечары прынесьлі два міліцэйскіх прапаршчыкі. Яны заўважна нэрваваліся, бо гэта было ўжо пасьля 22 гадзінаў. Прычым у позве не пазначана, да каго і ў якасьці каго мяне выклікаюць. Праз дзяжурнага я даведаўся, што да маёра Кухарэнкі”, –  паведаміў Дашкевіч.

У Дзяніса як індывідуальнага прадпрымальніка на сёньня была заплянавана  дзелавая паездка ў Гомель, набыты квіток. Зьвязана гэта з працай, з выкананьнем заказаў людзей.

 

“Я ніяк ня мог яе адмяніць, –  кажа Дзяніс. – Калі міліцыі я быў так патрэбны, то можна было папярэдзіць мяне раней, а не блізу поўначы”.

Дашкевіч мяркуе, што выклік, хутчэй за ўсё, зьвязаны з маўклівай прагулкай маладых людзей, якая адбылася ў мінулую нядзелю на галоўнай плошчы Рагачову. Але ж ніякай забароны на прагулкі ў дзяржаве не існуе.

Болей навін