Кіраўніка Берасцейскага абласнога БХД Зміцера Шурхая засудзілі на 7 сутак

29 чэрвеня 2011 14:00  |  Навіны

Сёння, 29 чэрвеня ў судзе Маскоўскага раёна Берасця адбыўся суд над Зміцерам Шурхаем. Суддзя засудзіла аднаго з лідэраў грамадскіх пратэстаў “Стоп-бензін” і штосерадовых маўклівых акцый на Берасцейшчыне на 7 сутак арышту.

 

Учора, 28 чэрвеня супрацоўнікі райаддзела Маскоўскага раёна горада Берасця затрымалі абласнога кіраўніка БХД па Берасцейскай вобласці Зміцера Шурхая і прад’явілі яму надуманае абвінавачанне ў дробным хуліганстве. Сябры Зміцера сведчаць, што ён як вернік евангельскай царквы не п’е, не паліць і заўсёды паводзіць сябе прыстойна.

 

Нагадаем, што тыдзень таму, 21 чэрвеня Берасьцейскі аддзел КДБ пачаў застрашваць актывістаў дэмакратычных сілаў і простых грамадзян, якія ўваходзяць у суполку “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі”. Знаходзячы іх імёны ў сьпісе ўдзельнікаў, іх выклікаюць на допыты, дзе патрабуюць выйсьці з суполкі ды ня ўдзельнічаць у акцыі.

 

БХД лічыць, што ўлада хоча нейтралізаваць Берасцейскага абласнога лідэра БХД не толькі на сённяшнюю акцыю, але і на акцыю 3 ліпеня.

Болей навін