Беларуская апазіцыя сціснула кулак (фота)

29 чэрвеня 2011 23:06  |  Навіны

Сёньня ў Менску на супольнай прэс-канфэрэнцыі шасьцёра апазыцыйных лідэраў абвясьцілі пра агульную пазыцыю што да пытаньня палітзьняволеных і ўмоваў правядзеньня свабодных выбараў. Пагадненьне падпісалі прадстаўнікі Партыя БХД, Партыі БНФ, руху «За свабоду», АГП, партыі «Справядлівы сьвет» і аргкамітэту па стварэньні грамадзкага аб’яднаньня «Гавары праўду».

 

«Галоўная мэта — вяртаньне Беларусі да дэмакратыі. Вакол гэтай мэты могуць аб’ядноўвацца і правыя, і левыя, зарэгістраваныя і незарэгістраваныя палітычныя структуры. Я невыпадкова сказаў, што кожны з тых, хто ўзяў удзел у прэс-канфэрэнцыі і выпрацоўцы гэтых дакумэнтаў, мае па 10% акцый у гэтым аб’яднаньні. А 40% належаць прыхільнікам пераменаў, якія патрабуюць кансалідацыі. Гэта пагадненьне на аснове патрабаваньня вызваленьня палітычных вязьняў, на аднолькавай ацэнцы крызісу і агульнага бачаньня палітычных рэформаў і выбараў як мэханізму для выхаду з эканамічнага, палітычнага і духоўнага крызісу» – патлумачыў мэты пагадненьня Анатоль Лябедзька

 

Рымашэўскі сказаў, што хай гэта і маленькі, але крок да рэальнага аб’яднання. “Сённяшняя сітуацыя ў краіне патрабуе аб’яднання ўсіх дэмакратычных сіл” – падкрэсліў ён. Заракацца ад крытыкі адзін аднаго палітыкі не сталі. «Мы ж не мафію ствараем», — як вобразна зазначыў Рымашэўскі.

 

Беларуская апазіцыя сціснула кулак (фота)
Беларуская апазіцыя сціснула кулак (фота)
Беларуская апазіцыя сціснула кулак (фота)

Болей навін