Грамадскія дзеячы Берасцейшчыны звярнуліся да сусветнай супольнасці ў справе Зміцера Шурхая (копія дакуманта)

30 чэрвеня 2011 15:52  |  Галоўныя навіны

29 чэрвеня кіраўнікі і прадстаўнікі грамадскіх і палітычных сілаў Берасцейшчыны звярнуліся да Прэзідэнтаў і ўрадаў краін ЕЗ, Нарвегіі, ЗША і Канады, а таксама да пастароў усіх эвангельскіх цэркваў Хрысціян Веры Эвангельскай у справе незаконна асуджаннага каардынатара Берасцейскай абласной арганізацыі БХД Зміцера Шурхая.

Нагадаем, 28 чэрвеня супрацоўнікі райаддзела Маскоўскага раёна горада Берасця затрымалі Зміцера Шурхая і прад’явілі яму надуманае абвінавачанне ў дробным хуліганстве. 29 чэрвеня ў судзе Маскоўскага раёна Берасця адбыўся суд над абласным каардынатарам БХД. Суддзя засудзіла аднаго з лідэраў грамадскіх пратэстаў “Стоп-бензін” і штосерадовых маўклівых акцый на Берасцейшчыне на 7 сутак арышту.

Болей навін