Кіраўніка рагачоўскага БХД асудзілі на 5 сутак арышту

02 ліпеня 2011 15:27  |  Навіны

Сёння Рагачоўскі раённы суд вынес вырак па адміністрацыйнай справе кіраўніка мясцовай філіі БХД Дзяніса Дашкевіча.

 

Дашкевіч працуе прадпрымальнікам. Ён стваральнік Інфармацыйны партал горада Рагачоў. Менавіта за гэты сайт яго і судзілі, бо на ім быў змешчаны заклік 26 чэрвеня выйсці з маўклівым пратэстам на Плошчу Рагачова.

 

Дзяніс не адмаўляў, што гэта сайт ягоны, кажа Павел Севярынец. Суд адбыўся за зачыненымі дзвярыма. Вырак — 5 сутак арышту.

 

Фота: Радыё Свабода

Болей навін