Харчовыя перадачы Змiцеру Шурхаю не прымаюць
Узялi толькi рэчы першай неабходнасцi: мыла, ручнiк, зубныя пасту i шчотку.
Прадукты харчавання павярнулi, аргументуючы тым, што “сутачнiкам” нельга па правiлах, паведамілі “Еўрарадыё” паплечнікі Зміцера па Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.
Каардынатар БХД па Брэсцкай вобласці Зміцер Шурхай быў затрыманы 28 чэрвеня. Міліцыянты склалі на яго пратакол нібыта за брыдкаслоўе. На наступны дзень яго асудзілі на 7 сутак. Ён знаходзіцца ў ІЧУ Ленінскага раёна. У гэтым ізалятары сапраўды ёсць такія правілы: адміністрацыйным арыштантам перадаваць ежу нельга, патлумачыў праваабаронца Раман Кісляк.
Разам з тым ён адзначае, што існуе практыка прыёму харчовых перадачак для “сутачнікаў”.
“Усё залежыць ад дзяжурнай змены ды iх асабiстага стаўлення да затрыманага”, – дадаў праваабаронца.