Таццяну Севярынец хочуць пакараць за малітву

06 ліпеня 2011 19:14  |  Навіны

Сёння, дахаты да Таццяны Севярынец, каардынатара Віцебскай абласной арганізацыі БХД, зайшлі два міліцыянты і ўручылі ёй позву ад намесьніка начальніка Кастрычніцкага РАУСа Каліноўскага з патрабаваннем, каб яна зьявілася ў міліцыю сёння ж ў 18.00 (!)

 

Вось як пракаментавала гэтую сітуацыю сама Таццяна Севярынец: “Я сёння еду ў Менск, і не збіралася ісці ні на акцыю, ні тым больш у РАУС. Безумоўна, я разумею, што мяне затрымаюць, калі я прыйду, але не пайду, бо зьязжаю ў Менск.”

 

Нагадаем: 3 ліпеня ў Віцебску адбылося шэсьце салідарнасьці ад плошчы Перамогі да Еўфрасіньнеўскага крыжа на Усьпенскай горцы, дзе адбылася штодзённая малітва за палітвязьняў. Прыкладна ў 19-30 Тацяна Севярынец з групай моладзі БХД накіраваліся да Еўфрасіньнеўскага крыжа, каб а 20-й распачаць там традыцыйную штодзённую малітву за палітвязьняў і свабоду нашай краіны. Разам зь імі пайшло больш за 100 чалавек.

Болей навін