Таццяна Яўгенаўна вызвалена, суд у панядзелак
Сёння ў 12 гадзін дня з ізалятара часовага ўтрымання ў суд Кастрычніцкага раёна Віцебска была дастаўлена Севярынец Таццяна Яўгенаўна. Суддзя Яўген Буруноў, у сувязі з тым, што Таццяна Яўгенаўна запатрабавала адваката, перанёс разгляд справы на панядзелак 14.30.
Нагадаем, што 3 ліпеня ў Віцебску адбылося імправізаванае шэсце салідарнасці ад плошчы Перамогі да Еўфрасіннеўскага крыжа на Успенскай горцы, дзе адбылася штодзённая малітва за палітвязьняў. Таццяна Севярынец з групай моладзі БХД накіраваліся да Успенскага сабору, каб а 20-й распачаць там традыцыйную штодзённую малітву за палітвязьняў і свабоду нашай краіны. Разам з імі пайшло больш за 100 чалавек.
8 ліпеня каля 6 гадзін вечара міліцыянты прыехалі дахаты да абласной каардынатаркі аргкамітэту БХД Таццяны Севярынец, маці асуджанага за Плошчу сустаршыні БХД Паўла Севярынца. Таццяну Яўгенаўну затрымалі і завезлі ў Кастрычніцкі РАУС Віцебска. Ноч яна правяла ў віцебскім ІЧУ.