Сёння будуць судзіць Таццяну Севярынец

11 ліпеня 2011 11:15  |  Навіны

Сёння ў 14.30 у Віцебску будуць судзіць актывістку абласнога  аргкамітэта БХД Таццяну Севярынец, маці асуджанага за Плошчу сустаршыні БХД Паўла Севярынца.

 

Нагадаем, яе затрымалі ў дзень адкрыцця “Славянскага базара ў Віцебску”, 9 ліпеня. Міліцыянеры прыходзілі дахаты да Таццяны Яўгенаўны Яшчэ ў сераду, 6 ліпеня, каб ўручыць ёй позву ад намесніка начальніка Кастрычніцкага РАУСа Каліноўскага з патрабаваннем, каб яна з’явілася да яго на допыт у 18.00 таго ж дня. Сама Таццяна Яўгенаўна выказала меркаванне, што гэтая позва прыдуманая, каб перашкодзіць ёй удзельнічаць у штодзённай малітве за Беларусь каля Еўфрасіньнеўскага крыжа на Ўспенскай горцы. І яна пайшла на малітву. Там яе і забралі.

Болей навін