Суд адмовіўся разглядаць касацыйную скаргу Віталя Рымашэўскага (фота дакуманта)
Суд Фрунзенскага раёну вярнуў касацыйную скаргу кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь 2010 году, сустаршыні аргкамітэту Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Віталю Рымашэўскаму. Суд палічыў, што касацыйная скарга мае не дастаткова аргументаў аб няправільнасці прысуду. З улікам тэрміну атрымання адмовы, суд Фрунзенскага раёну дае адзін працоўны дзень на тое, каб “пераскласці” скаргу.
Віталь Рымашэўскі заявіў: “ Я ад пачатку не меў ніякіх спадзеваў на тое, што суд ў нашай краіне можа быць аб’ектыўным. Адмова разглядаць касацыйную скаргу яшчэ раз падцвярджае гэта.
Сёння беларускія судовая сістэма цалкам залежыць ад выканаўчай улады і выконвае ўсе яе загады. Падаваць апеляцыю да суда ў беларускіх умовах раўназначна падачы прашэння аб памілаванні таму, хто прымаў рашэнне аб пакаранні. Суд з’яўляецца не болей чым шырмай, за якой хаваецца рэальны механізм прыняцця рашэнняў. Таму палітычныя судовыя працэсы болей нагадваюць благі спектакль, чым справядлівы суд. Ніякага намеру ўдзельнічаць ў гэтым спектаклі я не маю.
Мэта падачы касацыйнай скаргі для мяне была толькі адна – выказаць сваё стаўленне да прысуду і да нашай судовай сістэмы. Я не лічу законнымі ні вынесены прысуд , ні адмову суда ў разглядзе касацыйнай скаргі.”