У Віцебску затрыманы сябра БХД Зміцер Пчолкін
У 19 гадзін ў Віцебску каля галоўнага паштамту супрацоўнікамі міліцыі ў цывільным быў затрыманы актывіст Віцебскага БХД Зміцер Пчолкін. У гэты час актывісты, якія ўдзельнічаюць у маўклівых акцыях, планавалі сабраць грошы на аплату штрафаў затрыманым за маўклівую акцыю 6 ліпеня.
Зараз Зміцер знаходзіцца ў апорным пункце міліцыі Кастрычніцкага раёна па вуліцы Жэсткова, 6.
Падчас правядзення Славянскага базару супрацоўнікі міліцыі і спецслужбы ў горадзе паўсюль.