Зміцер Дашкевіч і Наста Палажанка бяруць шлюб

12 ліпеня 2011 14:00  |  Навіны

Вяселле пройдзе восенню у калоніі у Горках, дзе лідар Маладога Фронту адбывае двухгадовае турэмнае пакаранне – пра гэта Радыё Рацыя ў лісце паведаміў сам Зміцер Дашкевіч.

 

Маладзёны вырашылі ўзаконіць свае адносіны не чакаючы вызвалення і цяпер афармляюць усе неабходныя дакументы.

– Сведкаў і вясельнага фатографа ў калонію хутчэй за ўсё не пусцяць, аднак самі маладыя пасля заключэння шлюбу спадзяюцца атрымаць ад адміністрацыі дазвол на пазачарговае спатканне, – распавяла Радыё Рацыя Настасся Палажанка.

 

Самая ж галоўная праблема на сённяшні дзень, па словах маладых, тое, што канфіскаваны пашпарт Дашкевіча працягвае знаходзіцца ў КДБ. Галоўны дакумент маладафронтаўскага лідара забралі падчас аднаго з зімовых ператрусаў, аднак і гэтую перашкоду, спадзяецца Наста, удасцца пераадоліць.

Болей навін