Павел Севярынец у Віцебску чакае разгляду касацыйнай скаргі

12 ліпеня 2011 14:04  |  Навіны

Лёс аднаго з лідэраў аргкамітэта Партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя Паўла Севярынца застаецца невызначаным. Зараз ён знаходзіцца пад падпіскай аб нявыедзе з Віцебска.

 

Як паведаміў Павел Севярынец, разгляд яго касацыйнай скаргі адбудзецца 19 ліпеня.

– 19 ліпеня ў мяне касацыя, да касацыі яны не маюць права мяне кудысці накіроўваць, таму я зараз пад падпіскай аб нявыздзе з Віцебску. У мяне прысуд з накіраванне ва ўстанову адкрытага тыпу, гэта значыць з накіраванне ў камендатуру або філіял.

 

Павел Севярынец не мае ілюзіяў адносна разгляду яго касацыйнай скаргі і мяркуе, што неўзабаве будзе накіраваны ў камендатуру для адбывання “хіміі”. З падобнымі ўстановамі ён ўжо добра знаёмы, бо з 2005-га па 2007-ы год адбываў тэрмін зняволення у Ветрынскай спецкамендатуры.

Болей навін