На Віцебшчыне затрымалі двух сябраў БХД

13 ліпеня 2011 21:18  |  Палітыка

На Віцебшчыне 13 ліпеня падчас разгону акцыі маўклівага пратэсту былі затрыманыя два сябры аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”. Пра гэта паведаміла абласная каардынатарка аргкамітэту Тацяна Севярынец.

 

У прыватнасці, у Віцебску была затрыманая Наста Сотнікава. Яе завезлі ў міліцэйскі пастарунак, дзе з ёй правялі прафілактычную гутарку пра магчымыя наступствы яе ўдзелу ў акцыях пратэсту. Пасля гэтага яе адпусцілі.

 

Пакуль нічога невядома пра лёс затрыманага кіраўніка Новаполацкай арганізацыі аргкамітэту БХД Алега Крайко.

 

Разам з тым на 14 чэрвеня на 14:00 атрымаў позву каардынатар аргкамітэту БХД з Глыбокага Зміцер Лупач, якога затрымалі падчас папярэдняй акцыі маўклівага пратэсту 6 ліпеня.

Болей навін