Акцыя маўклівага пратэсту 13 ліпеня ў Менску (Відэа)
У 20.00 у Менску і многіх іншых беларускіх гарадах празвінелі “званкі свабоды”. Тысячы людзей, нягледзячы на актыўнае процідзеянне спецслужбаў, вырашыліся выйсці на цэнтральныя плошчы, каб выказаць свой пратэст палітыцы, якая праводзіцца Лукашэнкам. Акцыя атрымалася не такой шматлікай, як яшчэ тыдзень таму. Гэтаму ёсць простае тлумачэнне: шматлікія “рэвалюцыянеры” цяпер знаходзяцца “на сутках” пад адміністрацыйным арыштам.